Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.01.22

Пачатковыя класы паразважалі на тэму “Адкуль прыйшла Каляда?”

Пайшла Каляда по снезе і лёдзе, рассыпалася Каляда па народзе.
7 студзеня – Каляда. У народзе ёсць павер’е, што ў самую поўнач на Каляду нябесныя вароты расчыняюцца і з вышыні на зямлю сыходзіць сам Бог-сын.
А 8 студзеня вучні сабраліся ў школе, каб паўдзельнічаць у розных мерапрыемствах. Пачатковыя класы паразважалі на тэму “Адкуль прыйшла Каляда?”, вучні сярэдніх і старэйшых класаў даведаліся аб гісторыі свята Каляда, а затым усе разам паўдзельнічалі ў гульні “Ой, Калядачкі, вы хутчэй, хутчэй…”
Каляды – рэлігійнае і адначасова народнае свята, якое адзначаецца па ўсім свеце. Традыцыйна людзі збіраюцца за святочным сталом, ходзяць у царкву і спяваюць народныя песні, бо ўрэшце надышоў вясёлы час – каледаванне, калі можна пачуць знаёмае:


Дзе каза ходзіць – там жыта родзіць.
Дзе каза хвастом – там жыта кустом.
Дзе каза нагою – там жыта капною.
Дзе каза рогам – там жытв стогам.

Раздзелы сайта