Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Адукацыйны турызм

Музей ДУА «НПК Падгорненская дзіцячы сад-сярэдняя школа Баранавіцкага раёна»

            Серада – 12.00-14.00

           Пятніца- 12.00-14.00

           Субота- 09.00-11.00

 

  Музей арганізуе вывучэнне свайго краю, яго прыродных асаблівасцеў, гісторыі, захоўвае і вывучае рэчавыя, дакументальныя, выяўленчыя і іншыя матэрыялы музейнага характару, якія адносяцца да гісторыі развіцця Баранавіцкага раёна і Падгорненскай СШ.

   Ёсць каштоўныя экспанаты XIX, XX стагоддзяў. Найбольш каштоўнымі экспанатамі з'яўляюцца прадметы, якія адносяцца да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: дэталі агнястрэльнай зброі, гільзы, экіпіроўка. У музеі захоўваюцца летапісы і альбомы, звязаныя з пошукавай працай актыву музея. Актыўна праводзіцца даследчая праца. Да найбольш значных і цікавых можна аднесці наступныя даследчыя работы: "Дзеці за калючым дротам", "Летапіс майго роднага краю ад гадзін мінулых да XIX ст. у гістарычных фактах і легендах", "Яны былі ў Афганістане", "Летапіс школы".

  Выхаваўчыя мерапрыемства, якія праводзяцца ў музеі: піянерскія сборы, прыём у “акцябраты”, класныя і інфармацыйныя, мерапрыемства па праекце «ШАГ».

 Уся праца музея і педагагічнага калектыву накіравана на тое, каб выхаваць у школьнікаў патрыятызм, працалюбства, каб яны заўседы былі гатовы стаць на абарону сваёй роднай беларускай зямлі, на абарону Айчыны.

 

Кіраўнік музея                                П.В.Леанюк

Кантактны нумар - 46-68-66

Музей ГУО "УПК Подгорненская детский сад-средняя школа Барановичского района" - YouTube

Раздзелы сайта