Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Музей баявой і працоўнай славы

Музей баявой і працоўнай славы дзейнічае з 1985 года. Ініцыятарам стварэння музея і яго першым кіраўніком быў настаўнік пачатковай ваеннай падрыхтоўкі Ланцаў Анатолій Сцяпанавіч.

     Профіль музея-комплексны

     Экспазіцыі музея: “Усталяванне савецкай улады на тэрыторыі Гавінавіцкага сельскага Савета”, “Удзел нашых землякоў у падзеях Вялікай Айчыннай вайны”, “Развіццё Гавінавіцкага сельскага Савета пасля Вялікай Айчыннай вайны”, “Летапіс нашай школы”, “Этнаграфічная спадчына”, экспазіцыя па генацыдзе беларускага народа «Без тэрміну даўнасці».

     У нашым музеі гісторыя пачынаецца з экспазіцыі "Усталяванне савецкай улады на тэрыторыі Гавінавіцкага сельскага Савета". У ёй апісваюцца падзеі, якія адбываюцца на нашай зямлі з 1917 па 1939 гг.

Падзеі вайны адлюстраваны ў экспазіцыях "Удзел нашых землякоў у падзеях Вялікай Айчыннай вайны" і "Без тэрміну даўнасці". Жыхары нашай сельскага Савета змагаліся ў баях супраць нямецкіх захопнікаў, дапамагалі партызанам. Некаторыя нашы землякі за сувязь з партызанамі былі расстрэлены ворагам, многія не вярнуліся з фронту.

Экспазіцыя "Развіццё Гавінавіцкага сельскага Савета пасля Вялікай Айчыннай вайны" адлюстроўвае аднаўленне савецкай улады і эканомікі рэгіёна. Мясцовыя прадпрыемствы выраблялі прадукцыю, вядомую на ўвесь Савецкі Саюз.

      У экспазіцыі "Летапіс нашай школы" знаходзіцца інфармацыя аб вучнях, настаўніках школы, якія вучыліся і працавалі з 1976 года.

     Да экспазіцыі "Этнаграфічная спадчына" навучэнцамі школы і жыхарамі сельскага Савета былі сабраны розныя этнаграфічныя прадметы. Гэта і прадметы хатняга побыту, адзенне і прыклады ручной вышыўкі.

Раздзелы сайта