Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Сістэма "Разлік" (АРІП)

Спосабы аплаты паслуг з выкарыстаннем сістэмы АРІП

Сістэма "Разлік" - аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АІС АРІП) створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у мэтах спрашчэння арганізацыі прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб. Функцыянаванне сістэмы "Разлік" грунтуецца на электронным узаемадзеянні вытворцаў паслуг і разліковых агентаў Рэспублікі Беларусь. Распрацоўнікам праграмнага забеспячэння сістэмы "Разлік" з'яўляецца ТАА «СОФТКЛУБ». Інфармацыйную падтрымку сістэмы "Разлік" аказвае ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій». 

Аплата паслуг можа здзяйсняцца з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай WebMoney, EasyPay, belqi, iPay і банкаўскіх пластыкавых картак у 15 553 пунктах банкаўскага абслугоўвання 27 банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама з дапамогай сістэмы Інтэрнэт і СМС-банка. 

Па ўсіх пытаннях ажыццяўлення плацяжоў у сістэме «Разлік» можна звяртацца ў кантакт-цэнтр па тэлефоне 141 або на E-Mail erip@cbt.by. 

Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АРІП).

Сістэма «Разлік» - проста, надзейна, зручна! 

Для правядзення плацяжу неабходна:

- Выбраць пункт Сістэма "Разлік" (АРІП);

- Выбраць паслядоўна ўкладкі: 

"Адукацыя і развіццё" ->

"Аддзелы, упраўлення адукацыі"  -> 

 "Брэсцкая вобласць" ->

"Баранавіцкі РВК Аддзел па адукацыі";

- Выбраць аплачваную паслугу (Узносы на ўмацаванне МТБ; Узносы апякунскага савета; Пакрыццё за ўтрыманне дзяцей; Камунальныя плацяжы; Гурткі ў дзіцячым садзе; Гурткі для навучэнцаў; Харчаванне ў дзіцячым садзе; Харчаванне вучняў; Іншыя паслугі бюджэт; Іншыя паслугі пазабюджэт; Пуцёўкі; Падручнікі, навучальныя дапаможнікі );

- Увесці дадзеныя для аплаты (Прозвішча Імя Імя па бацьку або нумар асабовага рахунку);

- Увесці суму плацяжу (калі не паказаная);

- Праверыць карэктнасць інфармацыі;

- Здзейсніць плацёж.

Раздзелы сайта