Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.01.24

Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

У перыяд з 22 па 26 студзеня 2024 года ў ДУА “Падгорненская СШ Баранавіцкага раёна” праходзіла прафілактычная акцыя “Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт”. Тыдзень накіраваны на процідзеянне кіберзлачыннасці, павышэнне лічбавай пісьменнасці навучэнцаў, а таксама прывіцця ім навыкаў адказных і бяспечных паводзін у сучасным інфармацыйна-тэлекамунікацыйным асяроддзі.

У ходзе прафілактычнай акцыі былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

22.01 была праведзена прафілактычная гутарка “Інтэрнэт і бяспека” для 5-6 класаў, падчас якой дзеці даведаліся ад якіх пагроз і як трэба абараняцца, каб забяспечыць сваю бяспеку ў сетцы Інтэрнэт.

23.01 для вучняў 1-11 класаў адбыўся прагляд відэаролікаў “Бяспека дзяцей у Інтэрнэце”.

24.01 для вучняў 7-9 класаў праведзена віктарына – гульня “Дзеці ў Інтэрнэце”, дзе нагадалі навучэнцам аб асноўных правілах бяспечнага і эфектыўнага выкарыстання лічбавых рэсурсаў і прылад.

25.01 адбыўся конкурс малюнкаў “Мой бяспечны Інтэрнэт” для вучняў 1-11 класаў.

26.01 з вучнямі 10-11 класаў правялі інфармацыйную акцыю “Бяспека ў Інтэрнэце” з распаўсюджваннем памятак сярод навучэнцаў установы адукацыі.

Раздзелы сайта