Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.04.23

Усе работы харошыя – выбірай на густ

Суботні дзень 15 красавіка – дзень працоўнага выхавання і прафарыентацыі. Вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў гульні “Усе работы харошыя – выбірай на густ”, у ходзе якой даведаліся пра самыя неабходныя і новыя прафесіі. Для вучняў 5-8 класаў працавала творчая майстэрня “Пасхальныя падарункі”. Дзеці падрыхтавалі пасхальныя сувеніры для бацькоў і сяброў. Таксама прынялі ўдзел у конкурсна-забаўляльнай праграме “Трудо-шоу”. Вучні старэйшых класаў наведалі заняткі па гісторыі Беларусі, прайшлі анкетаванне “Ты і твая будучая прафесія”. Аматары валейбола з вялікім задавальненнем правялі вольны час у спартыўнай зале.

Раздзелы сайта