Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.03.23

Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка ў Падгорненскай сярэдняй школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, як і дзяржава, служыць усяму народу. Яна вызначае дзяржаўнае і грамадскае ўладкаванне Беларусі, прававы статус чалавека, яго ўзаемаадносіны з дзяржавай і грамадствам. Грамадзянін – гэта чалавек, які ўвесь час жыве ў дзяржаве, карыстаецца яе абаронай, мае шэраг правоў і абавязкаў. Кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць свае правы і выконваць абавязкі. Абавязак кожнага грамадзяніна – унесці пасільны ўклад у працвітанне сваёй Радзімы дзеля міру і стварэння.

         На ўрачыстым мерапрыемстве прайшла акцыя “Спяваем гімн разам”. Настаўнікі і вучні школы разам праспявалі галоўную песню краіны.

Госць мерапрыемства, старшыня Падгорнаўскага сельвыканкама Ткачук М.Ф.,  павіншаваў навучэнцаў са святам і ўручыў падарачнае выданне кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Падарунак уручылі вучням, якія сёлета атрымалі пашпарт.

Раздзелы сайта