Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.10.22

Наша дружная сям’я

Суботні дзень быў днём узаемадзеяння з сям’ёй. Усе мерапрыемствы, якія праходзілі ў школе, былі накіраваны на выхаванне ў навучэнцаў пачуцця любові і павагі да бацькоў, гордасці за сваю сям’ю.
Малодшыя школьнікі з задавальненнем рабілі замалёўкі " Наша дружная сям’я ", а старэйшыя навучэнцы прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Усё пачынаецца з сям’і", дзе разгадвалі сакрэты моцнай сям’і, тлумачылі змест прыказак пра мацярынскую любоў і выконвалі творчае заданне "Скарбы мацярынскага сэрца".
Навучэнцы прыйшлі да высновы, што трэба шанаваць цяпло сямейнага ачага, берагчы сваіх блізкіх і разумець, як шмат значыць сям’я для кожнага з нас.

Раздзелы сайта