Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.09.22

Першага верасня

Першага верасня, першы званок

Зноўку на першы паклікаў урок

Вучняў усіх, каб адказ на пытанне:

Хто твае продкі, з якой ты краіны?  -

Вучні маглі адказаць без вагання:

“Мы – беларусы, мы ведаць павінны,

Што Беларусь – гэта наша Айчына,

І яна самая лепшая ў свеце!

Мы Беларусі шчаслівыя дзеці!”

Па ўсёй Беларусі празвінелі першыя званкі. Адбылося гэта свята і ў нашай школе, на якім прысутнічалі шаноўныя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў Сліва С.С., старшыня Падгорнаўскага сельскага выканаўчага камітэта Ткачук М.Ф., дырэктар філіяла “Прыазёрны” ААТ “Птушкафабрыка “Дружба”.

Разам са словамі віншавання прадстаўнікі грамадскасці ўручылі і школе, і першакласнікам каштоўныя падарункі.

Яшчэ раз віншуем настаўнікаў, вучняў, бацькоў са святам! І жадаем міру, радасці, поспехаў і здзяйснення мар!

Раздзелы сайта