Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.03.22

Масленіца

Масленіца ў Беларусі- апошняе зімовае свята народнага календара, звязанае з культам прыроды. Нашы продкі сустракалі Масленіцу весела і гучна: ладзілі гульні, спявалі песні, абавязкова пяклі бліны. Спечаны блін сімвалізаваў сонца, надыход цёплых дзянькоў. А яшчэ спальвалі пудзіла, якое сімвалізавала зіму. Моладзь вакол вогнішча вадзіла карагоды. Традыцыйнайнае свята провадаў зімы і сустрэчы вясны прайшло і ў аграгарадку Падгорная ў цудоўны вясновы дзень. Вучні нашай школы з задавальненнем прынялі ў ім самы актыўны ўдзел. Пах бліноў і травяной гарбаты вітаў над вёскай. Так, з песнямі, гульнямі і добрым настроем развітваліся з зімой вучні, настаўнікі і мясцовыя жыхары, якія разам спалілі саламяную ляльку – Масленіцу, і такім чынам сустрэлі вясну.

Раздзелы сайта