Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.03.22

Баранавіцкі край у гады Вялікай Айчыннай вайны

1 сакавіка навучэнцы нашай школы пабывалі на тэматычнай экскурсіі "Баранавіцкі край у гады Вялікай Айчыннай вайны" ва ўстанове культуры " Баранавіцкі краязнаўчы музей ". Навучэнцы яшчэ раз упэўніліся, які вялізны ўрон нанесла вайна і Баранавіцкай зямлі. У экспазіцыі музея прадстаўлена многа фотаздымкаў і арыгінальных дакументаў былых франтавікоў і партызан, сабраны матэрыялы аб земляках- удзельніках Вялікай Айчыннай вайны. Бясцэнныя рарытэты, ваенныя хронікі гарадоў і вёсак... Усё гэта прайшло праз душы і сэрцы дзяцей.
Пасля экскурсіі ўсе прыйшлі да высновы, што павінны ведаць праўду гісторыі ў знак удзячнасці за подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў.
Не пакінула абыякавымі і выставачная экспазіцыя, прысвечаная ахвярам генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны " Забыццю не падлягае ". Дзеці больш падрабязна даведаліся пра лагер смерці ў Калдычэва, пра яўрэйскае гета ў цэнтры горада Баранавічы, убачылі фотаздымкі, архіўныя дакументы, карту спаленых вёсак.

Раздзелы сайта