Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.12.21

Я і Малая радзіма

Лепей за ўсё мне на свеце мясціна

Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос –

Бэз пад акном і на полі каліна,

Ціхае сонца, блакіты нябёс…

 

У кожнага чалавека ёсць малая Радзіма -- самы лепшы куточак на свеце, дзе ён нарадзіўся і жыве. Гэта кут, які спаўна адарыў кожнага мовай, цеплынёй і светам. Гэта самае важнае, самае любімае месца на зямлі.

24 снежня ў рамках праекта “ Школа Актыўнага Грамадзяніна” гэтай тэме была прысвечана класная гадзіна “ Я і Малая радзіма”. Вучні 5-7 класаў зазірнулі ў мінулае і сучаснае сваёй Малой радзімы, адкрылі для сябе невядомыя звесткі з гісторыі старадаўняга краю. Завочна здзейснілі падарожжа па славутых мясцінах Малой радзімы, зазірнулі ў самыя прыгожыя яе куточкі.

Дадзенае мерапрыемства выклікала ў навучэнцаў пачуццё гонару за свой родны край, які славіцца яшчэ і сваімі лясамі, рэкамі, азёрамі, працавітымі і шчырымі людзьмі.

Раздзелы сайта