Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.11.21

Беражы сябе, беражы свае грошы

Беражы сябе, беражы свае грошы

   27 лістапада шосты школьны дзень быў прысвечаны фінансавай граматнасці. У нашай школе ён прайшоў пад дэвізам “Беражы сябе, беражы свае грошы”.

Гутарка з прэзентацыяй “Што такое грошы”, дзелавая гульня “Вывучаючы свет фінансаў – атрымаеш больш шансаў”, дыскусія “Віртуальныя грошы” – гэта тыя тэматычныя мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел вучні малодшага, сярэдняга і старэйшага звяна.

Удзельнічаючы ў Дні фінансавай граматнасці, вучні даведаліся: адкуль бяруцца грошы і як іх траціць, каб хапіла на цацку і засталося на марожанае, якія бываюць грошы і валюта, навошта патрэбны карткі і як яны працуюць, як уладкаваны банкамат і якія аперацыі можна выканаць у касе, як бяспечна аплачваць пакупкі ў Інтэрнэце, навошта ўвогуле патрэбны банкі.

Хочацца думаць, што ў канцы дня ўсе вучні сталі больш свядомымі ў фінансавых пытаннях.

Раздзелы сайта