Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.10.21

СВЯТА ЎРАДЖАЮ

Восень на Беларусі – самая доўгачаканая, самая багатая пара; час завяршэння ўборкі ўраджаю, збору дароў прыроды: садавіны, гародніны, грыбоў, арэхаў, пара ўборкі нашага беларускага другога хлеба – бульбы.

Штогод у нашай школе праходзіць свята “Восеньскі кірмаш”. Вось і сёння малодшыя класы прынялі ўдзел у выставе “Восеньская фантазія”, а сярэднія апынуліся ў літаратурна - музычнай гасцёўні “Свята ўраджаю”.

Вясковыя дзеці добра ведаюць і адчуваюць сутнасць гэтага свята – падзяка прыродзе і людской працы за ўраджай, радасць ад заканчэння працоўнага восеньскага сезону.

Раздзелы сайта