Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.09.21

ШАГ

У рамках праекта «ШАГ» было праведзена мерапрыемства для вучняў IX класа на тэму «Пачатак Другой сусветнай вайны". Мерапрыемства праводзілася з мэтай выхавання пачуцця адказнасці за будучыню Радзімы, пашырэння ведаў вучняў аб падзеях Другой сусветнай вайны. Вывучэнне гісторыі пра пачатак Другой сусветнай вайны было арганізавана з выкарыстаннем дапаможніка «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)», інфармацыйнай прэзентацыі «Пачатак Другой сусветнай вайны», насценнай карты «Другая сусветная вайна 1939-1945 гг.».

Навучэнцы пазнаёміліся з падзеямі жніўня-верасня 1939 года, з планамі гітлераўцаў на сусветнае панаванне. Параўноўваліся ўзброеныя сілы Англіі, Францыі, Германіі і Польшчы. Навучэнцы даведаліся пра далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. Атрымалася змястоўная і пазнавальная гутарка.

Раздзелы сайта