Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.05.21

ШАГ

Чарговая інфармацыйная гадзіна ШАГ, якая адбылася 13 мая, была прысвечна 80-годдзю з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень успамінаюць тых, хто змагаўся і аддаў сваё жыццё за Радзіму.

Спрадвеку самым жахлівым на зямлі была вайна, бо гэта разбурэнне і смерць. Вайна мела аднолькава чорны, як сажа, колер – колер бяды. Шмат разоў бяда засявала чорным насеннем наш край. Але самым жахлівым было тое, што абрынулася на нас летам 1941 года. 22 чэрвеня, на досвітку, па ўсёй мяжы былой савецкай дзяржавы ўзвіхурылася злавеснае полымя смерці. Самае крывавае і бязлітаснае ў гісторыі 20-га стагоддзя.

Навучэнцы ўспомнілі ўсіх, хто загінуў у баях, выконваючы святы абавязак абараняць Айчыну, каб мірна жылі іх нашчадкі, каб ніколі не ведалі, што такое вайна.

Гадзіна памяці вярнула навучэнцаў у той 1941 год, напоўніла сэрцы вялікім гонарам і вялікай удзячнасцю салдатам Перамогі.

Раздзелы сайта