Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.04.21

Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года

22 красавіка ў школе прайшоў чарговы адзіны дзень інфармавання “ШАГ” на тэму “Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года”.

Ужо шмат гадоў праляцела з пераможнага мая 45-га года. Але да гэтага часу наш народ памятае гераічны подзвіг нашых салдат і ўмацоўвае памяць тых, хто не пашкадаваў сваё жыццё дзеля нас. Бо тое, што здзейснілі савецкія воіны, што перажыў народ, немагчыма забыць і сцерці з гісторыі. І невядома, чым скончыліся б тыя страшныя падзеі, калі б не вялікі патрыятызм усяго савецкага народа, гатовага аддаць жыццё за сваю Радзіму.

Мерапрыемства стала добрым урокам патрыятызму. Менавіта на такіх мерапрыемствах дзеці разумеюць сапраўдную трагедыю, якую давялося перажыць нашаму народу. Усведамленне падрастаючым пакаленнем жахаў вайны дапамагуць ім шанаваць мір на зямлі і ў сваёй роднай краіне.

Раздзелы сайта