Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

22.02.21

Дзень роднай мовы

Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не чужой.

Адчуеш ты – у кожным слове

Душа яднаецца з душой.

Мова – гэта наша спадчына, гісторыя, тое, што аб’ядноўвае людзей у адзінае цэлае. Мова дае нам цудоўную магчымасць радавацца і смяяца, выказваць самыя разнастайныя думкі і пачуцці. Як жа добра, што ў нас ёсць свая яркая, вобразная, пявучая, чароўная беларуская мова.

У шосты суботні дзень 20 лютага вучні нашай школы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Вольная, пявучая мова беларуская”, прысвечанай Дню роднай мовы. Навучэнцы з вялікай цікавасцю выконвалі заданні, праяўлялі кемлівасць і эрудыцыю. На працягу ўсяго мерапрыемства ў класе панавала атмасфера дабра, утульнасці і ўсеагульнай радасці. Гульня атрымалася яркай і насычанай. Пераможцы атрымалі памятныя сувеніры.

Раздзелы сайта