Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.09.20

Тыдзень спорту і здароўя

     У рамках рэспубліканскай акцыі “Тыдзень спорту і здароўя”, прымеркаванай да пачатку новага навучальнага года, з 7 па 12 верасня ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Падгорненская дзіцячы сад-сярэдняя школа” адбыліся мерапрыемствы, мэтай якіх з’яўляліся папулярызацыя ў дзіцячым і маладзёжным асяроддзі алімпійскіх відаў спорту, значнасці алімпійскай культуры, далучэнне падлеткаў да здаровага ладу жыцця.

     Адметна тое, што  ў гэтых мерапрыемствах прынялі ўдзел не толькі вучні школы, але таксама  настаўнікі і супрацоўнікі  органаў унутраных спраў.

     Вучні  пачатковых класаў удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Мой любімы від спорта” і ў спартландыі “Наш вясёлы школьны двор”.

     Вучні 5-7 класаў пранялі ўдзел у  спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда”. 

     Матчавая сустрэча паміж зборнай вучняў 8-11 класаў і зборнай настаўнікаў школы адбылася па валейболе, а з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў адбыўся турнір па настольным тэнісе.

     Здароўе — гэта бясцэнны дар прыроды і каб захаваць гэты дар надоўга, трэба берагчы яго ўсё жыццё, не растрачваючы дарэмна. А вучням неабходна заўсёды памятаць, што чалавечы арганізм не церпіць аднастайнасці, таму варта заўсёды рухацца.

Раздзелы сайта