Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.03.20

Вусны часопіс «Званы Хатыні»

Хатынь – гэта трагічны напамін пра жахі Вялікай Айчыннай вайны. Назву гэтай вёскі ведаюць ва ўсім свеце, хоць цяпер яе ўжо не існуе, бо 22 сакавіка 1943 года трагічна скончылася жыццё гэтага паселішча і яго жыхароў. Пра гібель гэтай і іншых беларускіх вёсак, а таксама пра неўміручы подзвіг нашых суайчыннікаў у гады вайны даведаліся вучні 2 –7 класаў.

Гартаючы старонкі вуснага часопіса “Звон Хатыні” вучні акунуліся ў гісторыю тых трагічных падзей, даведаліся пра лёс дзецей і адзінага дарослага, што выжылі пасля гэтай трагедыі.

Вучні былі ўражаны фотаздымкамі і гісторыяй мемарыяльнага комплекса “Хатынь”, які адлюстроўвае не толькі пачуццё смутку пра загінуўшых, але і гонар за мужны і стойкі беларускі народ.

Раздзелы сайта