27 студзеня 2020 г. у нашай школе ў рамках праекта "ШАГ" адбылося мерапрыемства "Узброеныя сілы РБ: на варце бяспекі і суверэнітэту".

Перад навучэнцамі выступіў настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Самсонік У. Б., які пазнаёміў іх з сучаснымі Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, з гісторыяй узнікнення і развіцця беларускай арміі.

Напрыканцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што беларуская армія - школа мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.
