Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.20

Дзень роднай мовы

“Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх і гучы вечна ярка і нова, мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх- беларуская родная мова!”- гэтае выказванне Алеся Ставера было абрана ў якасці дэвіза пры правядзенні 21 лютага дня роднай мовы ў нашай школе.

Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага чалавека. І дзень роднай мовы- гэта нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.

Менавіта да Міжнароднага дня роднай мовы ў школе адбылося святочнае мерапрыемства “Сэрцам роднага слова краніся”. Дзеці чыталі вершы пра мову беларускіх аўтараў, набывалі карысныя навыкі зносін на роднай мове, знаёміліся з беларускай культурай і гісторыяй.

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай”- так развітваліся удзельнікі мерапрыемства, упэўненыя ў тым, годная справа кожнага берагчы родную мову.

Раздзелы сайта