Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.12.19

ШАГ

19 снежня 2019 года ў нашай школе прайшоў адзіны дзень інфармавання “ШАГ” для вучняў 8-11 класаў на тэму “Традыцыі маёй краіны”, “Бяспечныя і адказныя паводзіны – наш свядомы выбар”.

ШАГ 1 “Мы даведваемся”

     Першае мерапрыемства пазнаёміла вучняў са зместам адзінага дня інфармавання. Вядучаму дапамагалі вучні 9-11 класаў. На гэтым этапе былі паказаны прэзентацыі. Вучні зрабілі наступныя вывады:

- Фундамент дзяржаўнасці – гэта традыцыі і звычаі нацыі.

- Кожны населены пункт мае свае традыцыі, непаўторны каларыт.

- Сям’я – гэта маленькая дзяржава, у якой фарміруюцца самыя разнастайныя сямейныя традыцыі.

ШАГ 2 “Мы разважаем”

     Адбылася цікавая сустрэча з начальнікам ПАСП-14 Скарупічам А.З., які напомніў вучняў перад пачаткам зімовых канікул, што бяспечныя і адказныя паводзіны – наш свядомы выбар. Праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека ў сучасных умовах – адна з самых актуальных. Анатолій Зянонавіч пазнаёміў вучняў з мабільным дадаткам “МНС Беларусі. Дапамога побач!”.

ШАГ 3 “Мы дзейнічаем”

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 падводзіліся вынікі гутаркі за круглым сталом.   Рабяты ацанілі актуальнасць тэмы гутаркі, расказвалі пра традыцыі школы і сваёй сям’і, пра адказнасць кожнага за свае бяспечныя паводзіны.

Раздзелы сайта