7 снежня вучні 2-11 класаў пабывалі на экскурсіі ў Белавежскай пушчы. Дзеці наведалі рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза, дзе адбылася сустрэча з героямі зімовых казак, Дзедам Марозам і Снягуркай.



Затым адправіліся ў падарожжа, каб пазнаёміцца са звярамі, жыхарамі Белавежскай пушчы.


Закончылася экскурсія знаёмствам з экспазіцыямі музея прыроды.

