Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.12.19

Дзень здароўя

Ва ўмовах сённяшняга жыцця Дзень здароўя ў школе - вельмі важнае і патрэбнае мерапрыемства. Наша экалогія, мода на шкодныя звычкі не спрыяюць падтрыманню добрага здароўя. Мы павінны дапамагчы дзецям зразумець, што яно сапраўды «наш скарб»! Яго трэба берагчы і тады яно будзе перадавацца ў спадчыну. Здароўе - гэта адзінае, што нельга купіць і прадаць. Дзеці - гэта наша будучыня. Трэба з малых гадоў прывіваць дзеткам навыкі здаровага ладу жыцця, выхоўваць у іх беражлівыя адносіны да свайго ўласнага здароўя, прывучаць іх да спорту.

Стала добрай традыцыяй у нашай школе праводзіць Дзень здароўя. Гэта спрыяе фармаванню здаровага ладу жыцця, выхаванню цікавасці да ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах, умацаванню ўпэўненасці дзяцей у сваіх сілах і ведах, выхаванню любові да спорту. Выдатна, весела і заўзята ў нашай школе ў суботу праходзіў Дзень здароўя.

Малодшыя школьнікі разгадвалі інтэрактыўную крыжаванку “Віды спорту” ,вучні сярэдняга звяна ўдзельнічалі у конкурсе малюнкаў на тэму спорту “Я люблю спорт”, а старшакласнікі гутарылі на тэму “Маё здароўе” і прыйшлі да высновы, што здароўе- гэта багацце, самая вялікая каштоўнасць, якая дадзена чалавеку. Адбыліся спаборніцтвы па піянерболу сярод хлопчыкаў і дзяўчынак.

Раздзелы сайта