Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.11.19

ШАГ

28.11.2019 У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” у школе прайшла інфармацыйная гадзіна “Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам”.

Вучням былі прадстаўлены відэаролікі агенства тэлевізіённых навін “Мінскі чыгуначны вакзал”, “РНПЦ “Маці і дзіця”, “Многапрофільны культурна-спартыўны комплекс “Мінск-Арэна”.

Госцем на інфармацыйнай гадзіне быў дэпутат раённага Савета дэпутатаў, дырэктар філіяла “Зара” птушкафабрыкі “Дружба” Дмухоўскі Уладзімір Мікалаевіч. Ён пазнаёміў навучэнцаў з вынікамі работы гаспадаркі, расказаў аб прадпрыемствах, якія адкрыліся на тэрыторыі Падгорнаўскага сельскага Савета. 

“Вялікая ўвага надаецца развіццю агратурызма нашай мясцовасці, стварэнню новых рабочых месц для прыцягнення моладзі ў вёску. Дзяржава стараецца зрабіць усё, каб нам з вамі было добра жыць, вучыцца, працаваць,” – так сказаў у заключэнні Уладзімір Мікалаевіч.

Раздзелы сайта