Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

23.11.19

Дзень інфармацыйнай бяспекі

Старшакласнікі наведалі школу асцярожнасці, дзе настаўнікі нагадалі ім асноўныя правілы паводзін, заклікалі навучэнцаў быць як мага больш уважлівымі і асцярожнымі, не расслабляцца і не губляць пільнасць. Мэта мерапрыемства- забяспечыць бяспеку  дзяцей на дарозе, дома, на вуліцы, на вадаёме, у лесе. 

Пасля пазнавальнай гутаркі дзеці прынялі ўдзел у займальнай гульні- падарожжы “У краіне бяспекі”, дзе выконвалі розныя заданні: “Уважлівы пешаход”, “Клуб знаўцаў”, “Плошча рэбусаў, “Загадкавы знак”. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя тэматычныя сувеніры.

Сетка інтэрнэт трывала заняла свае пазіцыі у жыцці і дарослых, і дзяцей. Але ці так гэта карысна, як здаецца на першы погляд? Адказ на гэта пытанне шукалі вучні малодшага і сярэдняга звяна падчас гутаркі “Бяспечны інтэрнэт”. Вучні адзначылі станоўчы бок інтэрнэта, вызначылі плюсы і мінусы сусветнай павуціны. Пасля тэарэтычнай часткі аформілі калаж- памятку “Што цябе чакае у сетцы інтэрнэт. Правілы тваёй бяспекі”.

Раздзелы сайта