Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.11.19

Вывучаем родны край

Грамадзянска-патрыячнае выхаванне вучняў школы з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў у адукацыйным працэсе.

Выхаванне пачуцця патрыятызму ў школьнікаў - працэс складаны і доўгі. Вядома, многія мерапрыемствы, калі ў іх прымаюць актыўны ўдзел самыя вучні, вучаць   разумець, як важна любіць свой народ, ганарыцца яго мінулым і сучаснасцю, адчуваць сваю адказнасць за тое, якой будзе наша будучыня.

У нашай ДУА “НПК Падгорненская д/с-СШ Баранавіцкага раёна” шмат увагі ўдзяляецца менавіта гэтаму накірунку дзейнасці.

Вучні школы прымаюць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, Дню абаронца Айчыны, Дню героя-антыфашыста, Дню інтэрнацыяналіста і іншых. Неаднаразова ў школе бываюць ваеннаслужачыя і юнакі, якія праходзяць дзейсную службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іх жыццёвая пазіцыя з’яўляецца прыкладам для юнакоў нашай школы.

Вось і ў час восеньскіх канікул 4 лістапада 2019г. юнакі старэйшых класаў наведалі 127 брыгаду сувязі г.Баранавічы з мэтай азнаямлення са службай і бытам ваеннаслужачых, а таксама правялі трэніроўку ў разборцы і зборцы аўтамата АК-74. 

Да 75-годдзя Перамогі 8 лістапада 2019г. юнакі здзейснілі паход па месцах былых баёў у чэрвені 1941г., на месца падзення савецкага бамбардзіроўшчыка СБ-2, які быў збіты 24-26 чэрвеня 1941г., а таксама на абарончай лініі ст.Лясная – возера Гаць. У час паходу вучні вучыліся арыентаванню на мясцовасці, распальванню вогнішча ў сырое надвор’е.

Наш край, Баранавіцкая зямля, вельмі багаты на гістарычныя падзеі. Амаль кожная вёска чымсьці адметная. Час ляціць хутка. Адыходзяць з жыцця старэйшыя людзі, вельмі мала застаецца жывых сведкаў тых жудасных падзей часоў вайны. Трэба спяшацца зрабіць усё неабходнае, каб гістарычная памяць жыла ў сэрцах маладога пакалення.

Раздзелы сайта