Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.04.19

Экскурсия

   13 красавіка вучні ДУА “НПК Падгорненская д/с-СШ” пабывалі з экскурсіяй па маршруту ХАТЫНЬ – КУРГАН СЛАВЫ

   Вёска Хатынь упершыню ўзгадваецца ў дакументах у ліпені 1551г. Былі ў яе гісторыі часы росквіту і трагедый. Апошняя вайна стала фатальнай. 22 сакавіка 1943г. карнікі зрабілі расправу над мірнымі жыхарамі вёскі. Былі забіты і згарэлі жывымі ў агні 149 чалавек, 75 з іх дзеці.  Мемарыяльны комплекс “Хатынь” – святыня нацыянальнай памяці беларускага народа. Ён узведзены ў памяць аб жыхарах вёскі Хатынь, спаленай разам з усімі людзьмі, а таксама аб іншых беларускіх вёсках, што падзялілі лёс Хатыні, і ўсіх мірных жыхарах Беларусі, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Наступны прыпынак нашай экскурсія - Курган Славы. Курган створаны рукамі многіх тысяч жыхароў Беларусі ў гонар воінаў Савецкай Арміі і беларускіх партызан, якія прынялі ўдзел у аперацыі па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Мы, маладое пакаленне, не забудзем ніколі подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Раздзелы сайта