Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.02.18

Дзень вываду войск з Афганістана

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост  ракі Амудар'я пад Тэрмезам - завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Афганістане доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Звыш 14 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі, 6 тысяч памерлі пасля ад ран і хвароб, 311 чалавек зніклі без весткі. Гэта былі самыя вялікія страты Савецкай Арміі з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Час аддаляе нас ад тых падзей. Не стала магутнай дзяржавы, чые інтарэсы абаранялі ў далёкім Афгане і тысячы беларусаў. Аднак, памяць пра вайну па-ранейшаму болем адклікаецца ў сэрцах маці, бацькоў, удоў, дзяцей тых хлопцаў, якія вярталіся дахаты "грузам-200".


Раздзелы сайта