21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе часткай свайго народа. У рамках Дня роднай мовы ў Падгорненскай сярэдняй школе прайшла інтэлектуальная гульня "Знаўцы роднай мовы". Удзельнікі мерапрыемства паспаборнічалі ў інтэлектуальным турніры знаўцаў беларускай мовы, дзе паказалі сваю эрудыцыю. У цікавай і займальнай форме школьнікі змаглі не толькі прадэманстраваць свае веды па беларускай мове, але і даведаліся шмат новага і цікавага.





