Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчеты по мероприятиям

17.02.2024

17 лютага школьны суботні дзень у Падгорненскай сярэдняй школе быў прысвечаны роднай мове

Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх
І гучы вечна, ярка і нова,
Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх -
Беларуская родная мова!

17 лютага школьны суботні дзень у Падгорненскай сярэдняй школе быў прысвечаны роднай мове. Святкаванне Дня роднай мовы ў нашай школе стала ўжо добрай традыцыяй. У гэты дзень напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы навучэнцы прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах. Малодшыя школьнікі паўдзельнічалі ў віктарыне "Ведаем мову на "10"!", вучняў сярэдняга звяна зацікавіў турнір "Залацінкі роднай мовы ", а са старшакласнікамі быў праведзены брэйн-рынг" Знаўцы роднай мовы". Такія мерапрыемствы выклікаюць у навучэнцаў нашай установы жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.
"Наша мова - самая пяшчотная і мілагучная, ласкавая і незабыўная, яскравая і напеўная." І гэта яшчэ не ўсе словы, якія выказалі ў адрас беларускай мовы навучэнцы і настаўнікі!
А затым усе вучні дружна прадоўжылі свой адпачынак у спартыўнай зале.

Разделы сайта