Шестой день
Дзень беражлівасці
Для вучняў прайшла пазнавальная гульня па энергазберажэнні «З павагай да энергазберажэння» (9-11 классы), віктарына «У свеце электрапрыбораў” (5-8 кл.), Турнір па энергазберажэнні” (1-4 кл.).
Дзеці пазнаёміліся з рознымі відамі энергіі, абмеркавалі, што трэба рабіць, каб выхаваць беражлівыя адносіны да электраэнергіі, вады, цяпла і газу. Каб наша краіна стала багацейшай і прыгажэйшай, мы павінны быць беражлівыя і да прыроды таксама.
Дзеці прынялі ўдзел у рухомых гульнях, дзе атрымалі зарад бадзёрасці і навыкі здаровага ладу жыцця.
Творчая майстэрня
Восень радуе нас багатым ураджаем, разнастайным прыродным матэрыялам. Каб захаваць гэтую прыгажосць надалей, вучні школы прынялі ўдзел у творчай майстэрні.
Яны стварылі шмат прыгожых работ з усяго таго, што падарыла восень. Усе вырабы атрымаліся вельмі яркімі, маляўнічымі і арыгінальнымі.
Знаўцы роднай мовы
19 кастрычніка ў святочна прыбраным класе адбыліся мерапрыемствы: міжшкольны турнір "Знаўцы роднай мовы" і гульня "Гаворым па-беларуску".
Выконваючы цікавыя і пазнавальныя заданні, удзельнікі мерапрыемстваў акунуліся ў чароўны свет роднай мовы.
Вучні працавалі з прапанаванымі заданнямі: "Арфаграфічны бой", "Узнаві літаратурны тэкст", "Назаві па-беларуску", у выніку якіх былі прадэманстраваны веды вучняў па беларускай мове і літаратуры.
Конкурс "Пазнай прыказку" паказаў, што школьнікі не толькі добра ведаюць прадмет, але і валодаюць тэатральнымі здольнасцямі.
У выніку перамагло сяброўства. Кожны вучань прадэманстраваў добрыя веды, арыгінальныя рашэнні, творчы падыход да заданняў.
12 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя здароваму харчаванню: гутарка "Азбука здаровага харчавання" для 2-4 класаў і віктарына "У краіне вітамінаў" для 5-8 класаў.
Вучні даведаліся пра ежу, якая дапамагае расці, дае энергію, пра вітаміны, атрымалі веды пра правільнае харчаванне.
13 красавіка вучні ДУА “НПК Падгорненская д/с-СШ” пабывалі з экскурсіяй па маршруту ХАТЫНЬ – КУРГАН СЛАВЫ
Вёска Хатынь упершыню ўзгадваецца ў дакументах у ліпені 1551г. Былі ў яе гісторыі часы росквіту і трагедый. Апошняя вайна стала фатальнай. 22 сакавіка 1943г. карнікі зрабілі расправу над мірнымі жыхарамі вёскі. Былі забіты і згарэлі жывымі ў агні 149 чалавек, 75 з іх дзеці. Мемарыяльны комплекс “Хатынь” – святыня нацыянальнай памяці беларускага народа. Ён узведзены ў памяць аб жыхарах вёскі Хатынь, спаленай разам з усімі людзьмі, а таксама аб іншых беларускіх вёсках, што падзялілі лёс Хатыні, і ўсіх мірных жыхарах Беларусі, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Наступны прыпынак нашай экскурсія - Курган Славы. Курган створаны рукамі многіх тысяч жыхароў Беларусі ў гонар воінаў Савецкай Арміі і беларускіх партызан, якія прынялі ўдзел у аперацыі па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мы, маладое пакаленне, не забудзем ніколі подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Встреча друзей в «КВН»
Субботние дни в школе всегда наполнены какой-то необычной атмосферой. Учебные дни закончились и есть возможность хорошо отдохнуть.
6 апреля в школе прошла занимательная игра «КВН». Две команды игроков «Эрудит» и «Знатоки» сошлись в соревновании сообразительности, быстроты и эрудиции. Ребята с удовольствием участвовали в конкурсах. Все получили сладкие призы.
Болельщики поддерживали своих друзей.