Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.03.2023

Аб чым звоняць званы Хатыні?

          Урок памяці “Аб чым звоняць званы Хатыні?”, прымеркаваны да 80-годдзя хатынскай трагедыі прайшоў у Падгорненскай сярэдняй школе. У час мерапрыемства школьнікі ўспомнілі тыя страшныя і жудасныя старонкі гісторыі, з якімі ў гады Вялікай Айчыннай вайны сутыкнуліся ўсе беларусы.  Трагічны лёс Хатыні напаткаў не адну беларускую вёску. Наша вёсачка Колбавічы ў 1943 годзе таксама была часткова спалена: з 85 дамоў было знішчана 64.  Таму сённяшні ўрок – даніна памяці аб спаленых, знявечаных вайной населеных пунктах і людзях, якія ў іх загінулі. Да помніка ў аграгарадку Падгорная былі ўскладзены кветкі, загінуўшых аднавяскоўцаў ушанавалі хвілінай маўчання. Будзем помніць пра боль вайны і цаніць мір.

Разделы сайта