Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчеты по мероприятиям

29.10.2022

Свята Царыцы Восені

Стала добрай традыцыяй ў апошнія дні кастрычніка праводзіць у нашай установе адукацыі свята Царыцы Восені. Не стаў выключэннем і гэты навучальны год. Царыца Восень завітала да вучняў 2-8 класаў разам са сваімі вернымі памочнікамі агароднінай ды садавінай.

 Вучні спявалі песні і чыталі вершы пра восень, інсцэніравалі казку “Рэпка”. Нікога не пакінулі абыякавым беларускі народны танец-карагод “А мы грушку пасадзілі”, песня “Сена маладое”, разнастайныя гульні, конкурсы, загадкі, прымаўкі і прыказкі пра восень. Выстаўка “Дары восені” ўразіла сваёй разнастайнасцю. Тут былі не толькі самая вялікая і самая малая агародніна і садавіна, але і вырабы з прыроднага матэрыялу, зробленыя рукамі вучняў. Царыцы Восені на свяце спадабалася!

         Восень бывае вясёлая і сумная, сонечная і пахмурная, з дожджыкам і мокрым снегам, з халоднымі вятрамі і прымаразкамі. Але мы любім яе за шчодрасць, за прыгажосць, за рэдкія, але слаўныя цёплыя дзянькі. І з нецярпеннем будзем чакаць новых сустрэч.

Разделы сайта