Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.04.2022

Хтосьці родам з дзяцінства, а я – з вайны

Урок памяці “Хтосьці родам з дзяцінства, а я – з вайны” напомніў вучням 5 – 7 класаў аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Вайны самай крывавай, самай знішчальнай і самай жорсткай. Вайны, у якой Беларусь страціла мільёны сваіх жыхароў на палях бязлітасных баёў, у лагерах смерці.

Абавязак кожнага беларуса – памятаць пра жахі вайны, смерць і пакуты бязвінных людзей, боль і плач бездапаможных дзяцей.

Мы, удзячныя нашчадкі, не павінны забываць, што жыццём сваім абавязаны ім – Салдатам Вялікай Перамогі. Мы памятаем мінулае і ўпэўнены ў тым, што беларускі народ, як ніхто іншы, ведае цану міру і вышэй за ўсё ставіць гонар і свабоду сваёй Айчыны.

Будзем вартымі светлай памяці ўсіх загінуўшых!

Наша ўдзячная памяць героям вядомым і безыменным!  


Разделы сайта