Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы

.... Не, я не супраць розных іншых моў,
Але мне роднай смак заўсёды мілы.
І я - падданы беларускіх слоў,
Тых, да якіх Радзіма прычасціла.
Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы. 21 лютага вучні прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Знаўцы роднай мовы ". Дзве каманды "Васілёчкі" і "Каласочкі" з захапленнем адказвалі на пытанні гульні- віктарыны. Усе ўдзельнікі прадэманстравалі свае веды роднай мовы, культуры, традыцый беларускага народа.
Мерапрыемства не пакінула абыякавымі ні вучняў, ні настаўнікаў. Яшчэ раз усе ўпэўніліся ў тым, якая наша мова прыгожая, чароўная, мілагучная і непаўторная.
Перамагла каманда "Васілёчкі". Але ўзнагароды і падарункі атрымалі не толькі яны, але і ўсе астатнія ўдзельнікі мерапрыемства.

Разделы сайта