Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.02.2022

Рэспубліканскі рэферэндум

Рэспубліканскі рэферэндум па ўнясенні і змяненні дапаўненняў ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года. Гэта будзе ўсенароднае галасаванне.

З мэтай азнаямлення з месцам правядзення рэферэндуму вучні пачатковых класаў здзейснілі экскурсію ў Падгорнаўскі сельскі Савет. На яго тэрыторыі размясціўся выбарчы ўчастак N 29.

Кіраўнік справамі Падгорнаўскага сельскага Савета Макарцова Ірына Уладзіміраўна падрабязна расказала дзецям пра будучы рэферэндум. Пазнаёміла з такімі паняццямі, як скрыня для галасавання, кабінка для галасавання, назіральнікі, бюлетэнь, датэрміновае галасаванне.

У выніку вучні пашырылі свой кругагляд аб палітычных падзеях сваёй краіны і нават змогуць падзяліцца імі са сваімі бацькамі.

Разделы сайта