Сябры мае! Віншуем вас
З найлепшым святам – Новым годам!
Хай новы дзень і новы час
Змяце ў мінулае нягоды.
З гэтых паэтычных радкоў пачалося свята “Зімовыя прыгоды” у нашай Падгорненскай школе.
Новы год – сімвал добрых надзей і новых планаў, час падвядзення вынікаў пражытага года і кропка адліку для новых пачынанняў. Гэта цудоўнае зімовае свята дорыць шчасце, добры святочны настрой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, напаўняе жыццё радасцю, святлом і дабрынёй, прыносіць светлыя пачуцці і шчырыя надзеі, дапамагае здзейсніць самыя запаветныя жаданні.
Няхай наступаючы год адкрые новыя перспектывы, здзейсніць усе планы і пачынанні, ажыццявіць смелыя задумы і добрыя справы. Моцнага здароўя ўсім, узаемаразумення, міра і згоды.
Са святам! З Новым годам!