Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.09.2021

ШАГ

23 верасня ў ДУА «НПК Падгорненская дзіцячы сад – базавая школа Баранавіцкага раёна» праводзілася мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» (Школа Актыўнага Грамадзяніна) для навучэнцаў 8–11 класаў «Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны» з мэтай азнаямлення прысутных са структурай адукацыі і дасягненнямі Рэспублікі Беларусь у гэтай галіне, выхавання пачуцця гонару за сваю родную краіну.

З дапамогай прэзентацыі і выкарыстання відэаматэрыялаў школьнікі пазнаёміліся з узроўнямі адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Вучні прыйшлі да вываду: галоўным прыярытэтам палітыкі нашай краіны з’яўляецца адукацыя. Нашай дзяржаве патрэбныя інтэлектуальныя, творчыя, кампетэнтныя маладыя людзі.

Разделы сайта