Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.05.2021

Дзень апошняга званка

Сёння 29 мая адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная апошняму званку ў Падгорненскай дзіцячы сад – сярэдняй школе. У цудоўны сонечны дзень павіншаваць выпускнікоў сабраліся настаўнікі, бацькі і ганаровыя госці.

Дырэктар школы Сідорка А. М. падзякаваў выпускнікам за плённую і добрасумленную вучобу, пажадаў поспехаў.

Удачы, натхнення і ўпэўненасці ў сваіх сілах пажадалі выпускнікам і госці, якія прысутнічалі на свяце.

У сваю чаргу шчырыя словы падзякі ўсім работнікам школы, бацькам прагучалі і ад выпускнікоў.

Фінальным акордам стаў званок, які абвясціў аб заканчэнні чарговага навучальнага года, аб заканчэнні школы. Гэта званок радасці, суму, маладосці, прыгажосці і надзеі.

Наперадзе экзамены, далей – развітальны школьны баль, тэсціраванне, паступленне ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Поспехаў усім!

У гонар выпускнікоў гучалі апладысменты, пад якія яны сыходзілі са школьнай лінейкі.

Разделы сайта