Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчеты по мероприятиям

15.03.2021

Масленіца

Свята Масленіца ў народным календары займае асобнае месца. Нашы продкі ўспрымалі яго як пачатак новага жыцця. Масленіца- традыцыйнае свята нашага народа, неад'емная частка яго культуры.

У шосты дзень вучні разам з работнікамі Падгорненскага сельскага клуба прынялі ўдзел у святкаванні Масленіцы. Вядучымі на гэтым свяце былі вучні нашай школы. Была арганізавана цікавая конкурсная праграма. Удзельнікі спявалі прыпеўкі, танцавалі, вадзілі карагоды. Хлопцы і дзяўчаты паказвалі сваю моц і спрыт у спаборніцтвах. А напрыканцы свята спалілі чучала Зімы, каб хутчэй прыйшла вясна. Уражанне аб Масленіцы нікога не пакінула раўнадушным. Святочны настрой быў ва ўсіх.

Разделы сайта