Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчеты по мероприятиям

07.03.2020

Дзень жанчын

З вясны пачаткам нездарма прыходзіць,

Як свята светлае, Жаночы дзень,

Бо, як вясна дае жыццё прыродзе,

Так і жанчына нам жыццё дае.

Сярод дат календара ёсць асабліва любімыя святы, якія нясуць у сабе цеплыню і любоў. Менавіта такім з'яўляецца Дзень жанчын - 8 сакавіка. Вось і ў нашу школу завітала гэта свята і прынесла з сабою шмат вясёлых і светлых эмоцый.

Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у канцэртнай праграме і павіншавалі сваіх матуль і бабуль з гэтым цудоўным святам.

Яны падрыхтавалі шмат вершаў, песень, танцаў. А яшчэ паказалі інсцэніроўку пра першыя вясновыя кветкі - падснежнікі.

На працягу ўсяго мерапрыемства панаваў цудоўны настрой. Вучні падарылі прысутным радасць, шчасце і цеплыню.

Разделы сайта