Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчеты по мероприятиям

18.01.2020

Дзень выратавальніка

У рамках шостага школьнага дня былі праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы: кіналекторый “Выратавальнік – галоўная прафесія!” для вучняў 9 – 11 класаў, гутарка “Юны выратавальнік” для вучняў 5 –8 класаў, конкурс “Юныя агняборцы” для вучняў 2 – 4 класаў, прысвечаныя Дню выратавальніка.

У час мерапрыемстваў дзеці даведаліся шмат новага аб супрацоўніках МНС, аб іх вельмі цяжкай і важнай прафесіі, аб гераізме, які праяўляецца ў выратавальнікаў у надзвычайным становішчы. Даведаліся дзеці і аб памочніках выратавальнікаў, пазнаёміліся з мабільным дадаткам “МНС Беларусі: дапамога побач”. Вучні атрымалі зарад добрага настрою і інтарэсу да ведаў, а спартыўныя мерапрыемствы прыбавілі станоўчых эмоцый.

Мерапрыемствы прайшлі цікава і весела.

Разделы сайта