19 кастрычніка ў святочна прыбраным класе адбыліся мерапрыемствы: міжшкольны турнір "Знаўцы роднай мовы" і гульня "Гаворым па-беларуску".
Выконваючы цікавыя і пазнавальныя заданні, удзельнікі мерапрыемстваў акунуліся ў чароўны свет роднай мовы
.

Вучні працавалі з прапанаванымі заданнямі: "Арфаграфічны бой", "Узнаві літаратурны тэкст", "Назаві па-беларуску", у выніку якіх былі прадэманстраваны веды вучняў па беларускай мове і літаратуры.

Конкурс "Пазнай прыказку" паказаў, што школьнікі не толькі добра ведаюць прадмет, але і валодаюць тэатральнымі здольнасцямі.

У выніку перамагло сяброўства. Кожны вучань прадэманстраваў добрыя веды, арыгінальныя рашэнні, творчы падыход да заданняў.
