З 23 па 30 верасня ў школе прайшоў Тыдзень спорту і здароўя. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на афальце "Мы любім спорт".


27 верасня была праведзена класная гадзіна "Беларусь спартыўная". Дзеці даведаліся пра беларускіх спартсменаў, прагледзелі прэзентацыю пра ІІ Еўрапейскія гульні.


У рамках Тыдня праведзена віктарына "Беларусь Алімпійская" і спартыўныя спаборніцтвы "Эстафета сяброўства" сярод вучняў 2-11 класаў.


