Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.02.2018

Дзень роднай мовы

     Да Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшла інфармацыйная гадзіна “Гучы, роднае слова”.

     Родная мова… Яна ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчынай калыханкі, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў. Мова – душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны нацыянальны скарб. Нездарма Якуб Колас пісаў: “Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову”.

     Падчас мерапрыемства вучні паслухалі вершы і песні пра родную мову, успомнілі беларускія прыказкі і загадкі, прыгадалі імёны тых, хто зрабіў усё, каб беларускае слова жыло ў вяках.


Разделы сайта