Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.11.20

Дзень беражлівасці

   21 лістапада 2020 года ў нашай школе адбыўся Дзень беражлівасці. У рамках гэтага дня класныя кіраўнікі правялі турнір па энергазберажэнні “Беражлівасць- галоўнае багацце” для вучняў 8 – 11 класаў, конкурс малюнкаў “Зберажэм Зямлю” для вучняў 5 – 8 класаў, пазнавальную гульню “З павагай да энергазберажэння” для вучняў 2 – 4 класаў.

   Праведзеныя мерапрыемствы спрыялі прыцягненню ўвагі вучняў да пытанняў энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, развіццю крэатыўнага мыслення сродкамі выяўленчага мастацтва.

   Вучні зразумелі, што навыкамі беражлівасці павінны валодаць як дарослыя, так і дзеці з самага ранняга ўзросту. Навучэнцы пазнаёміліся з асновамі эфектыўнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў, магчымасцямі прымянення альтэрнатыўных крыніц энергіі і тэхналогій будучага.

Раздзелы сайта