Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.11.17

«Верым-можам-пераможам»

Настаўнікі нашай школы прынялі актыўны удзел у спартакіядзе сярод работнікаў устаноў адукацыі Баранавіцкага раёна

"Я прыехаў перамагаць!" - сказаў настаўнік гісторыі Байко Аляксандр Сяргеевіч і, схапіўшы тэнісную ракетку ў адну руку і Валянціну Васільеўну пад другую, пабег у падвал "перамагаць". Але ўсе было не так проста. Нягледзячы на тое, што Аляксандр Сяргеевіч не выпускаў ракетку з дзяцінства, абыграць настаўніка фізічнай культуры не атрымалася. А вось Валянціна Васільеўна зрабіла амаль немагчымае, і перамагла саперніцу з лікам 2:1. Нажаль партыя ў пары была праіграна і ў другі тур мы не прайшлі. 

"Значыць, не сення. У другі раз пераможам" - падбадзерываў членаў каманды Аляксандр Сяргеевіч па дарозе да спаборніцтву па дартсу, дзе ён, адзіны з усіх удзельнікаў, трапіў у 10. На жаль, толькі адзін раз. 

У спаборніцтву па шашках наша каманда, а менавіта Дзмітрый Аляксандравіч і Валянціна Васільеўна былі на крок ад прызавога места, але, зноў вернемся да слоў настаўніка гісторыі:

"Не сёння, у другі раз пераможам".

На прапанову Аляксандра Сяргеевіча страляць замест Валянціны Васільеўны, удзельнікі спаборніцтваў былі супраць. Таму Клінт Іствуд толькі дапамагаў настаўніцы перазаражаць ружжо і даваць звесткі аб скорасці і напрамку ветру.

Не гледзячы на тое, што прызавыя месцы нам не дасталіся, вяселы настрой і мора пазітыву мы атрымалі. 

"Я вельмі чакаю наступнай спартакіяды. Абяцаю, перамога будзе нашай." - сказаў у аўтобусе Аляксандр Сяргеевіч.

Раздзелы сайта